Валерый Карбалевіч. Мірнае неба Беларусі: што з ім здарылася і хто ў гэтым вінаваты
Manage episode 438957840 series 2404935
euroradiofm에서 제공하는 콘텐츠입니다. 에피소드, 그래픽, 팟캐스트 설명을 포함한 모든 팟캐스트 콘텐츠는 euroradiofm 또는 해당 팟캐스트 플랫폼 파트너가 직접 업로드하고 제공합니다. 누군가가 귀하의 허락 없이 귀하의 저작물을 사용하고 있다고 생각되는 경우 여기에 설명된 절차를 따르실 수 있습니다 https://ko.player.fm/legal.
Прылёты ў Беларусь расійскі беспілотнікаў ужо сталі непрыемнай, але звыклай з’явай. Практычна ніводная масавая атака расійскімі агрэсарамі “шахедамі” гарадоў Украіны не абыходзіцца без такіх “залётаў” у беларускае неба. Спроба Лукашэнкі прадставіць гэта як парушэнне беларускай паветранай прасторы ўкраінскімі БПЛА не спрацавала. Але і ўцягнуць такім чынам беларускае войска ў вайну ў расійцаў пакуль не атрымалася. Але ў нядзелю расійскі беспілотнік заляцеў у Латвію. І заляцеў ён нібыта з беларускага боку. Ці атрымаецца ў прапаганды не зважаць на прылёты ў Беларусь расійскіх “шахедаў” і што можа за гэтымі прылётамі стаяць? Што мяняе прылёт беспілотніка ў Латвію ў разуменні ролі Беларусі і ўзроўню ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў правакацыях, што ладзіць Крэмль суседзям? Як на стратэгіі дэмсіл мусіць адбіцца вызваленне рэжымам палітвязняў і на якіх умовах Захад гатовы будзе распачаць перамовы з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Валерый Карбалевіч.
…
continue reading
12044 에피소드