Беларуская Амерыка: як аб’яднаць беларусаў абедзвюх Амерык і Еўропы
Manage episode 438497435 series 2404935
euroradiofm에서 제공하는 콘텐츠입니다. 에피소드, 그래픽, 팟캐스트 설명을 포함한 모든 팟캐스트 콘텐츠는 euroradiofm 또는 해당 팟캐스트 플랫폼 파트너가 직접 업로드하고 제공합니다. 누군가가 귀하의 허락 없이 귀하의 저작물을 사용하고 있다고 생각되는 경우 여기에 설명된 절차를 따르실 수 있습니다 https://ko.player.fm/legal.
У апошнія выходныя лета, 31 жніўня — 2 верасня, у канадскім горадзе Таронта прайшоў 35-ы З’езд беларусаў Паўночнай Амерыкі. На сустрэчу прыехалі вельмі прадстаўнічыя дэлегацыі з дзвух кантынентаў. Але не толькі. Гэтым разам далучылася шмат беларусаў з Еўропы: журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі дэмакратычных структур, дабрачынных фондаў і — каманда Асацыяцыі беларускага біснесу за мяжой, якая зладзіла, у першыню ў гісторыі З’езду адмысловую панэль, прысвечаную пытанням бізнесу. Чым адметны сёлетні З’езд і якія выклікі стаяць перад беларусамі Паўночнай Амерыкі? Што падштурхнула да пашырэння праграмы і правядзення адмысловай панэлі на тэму медыя і бізнесу? Якую практычную карысць для беларусаў Паўночнай Амерыкі (і не толькі) маюць рашэнні З’езду і ў якім кірунку плануюць развівацца “амерыканскія” дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць віцэ-прэзідэнтка Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) Марына Гірын і сакратарка Згуртавання беларусаў Канады, кіраўніца аргкамітэту 35-га З’езду беларусаў Паўночнай Амерыкі Алена Лявончанка
…
continue reading
12053 에피소드